Деревня Маковье Осиповичского района Могилевской области
Виктор Ильич Ливенцев, командир партизанского отряда № 752 (с 1943 года преобразован в 1-ю Бобруйскую партизанскую бригаду, которая действовала на территории современных Могилевской и Гомельской областей Беларуси):
«Маковье - небольшая, недавно построенная деревня - была похоронено под пеплом. Даже деревья по обочинам улицы сгорели, и теперь стояли только обугленные стволы… Над всем этим мертвым пепелищем возвышалось единственное недогоревшее здание - колхозный амбар. Прежде чем сжечь деревню, фашисты согнали в него свыше 250 жителей, заколотили двери и подожгли. Это была страшная картина».
* * * * *
Антон Николаевич Павлóвич:
«…Это в самые морозы было, в сорок третьем году. Утром оцепили деревню. Я из лесу тоже бежал домой. Тут по мне стреляют, а я кинулся в снег, удрал. Я хотел семью забрать в лес. У меня двое деток было. Ну, по мне стали стрелять, и я в лес, и крутился, значит, по лесу… Стояли они три дня. Туда нельзя было никак ткнуться, ткнусь – ракетой осветили, начал стрелять по мне.
Нас уже несколько человек собралось. Пришли - все тут погорело… Мы на третий день собрали их, хоронили. До войны тут сорок четыре двора было» [1, с. 6; 4, с. 212].
* * * * *
Александр Илларионович Лопатко, бывший председатель Червенского райисполкома, 1945 г.р.:
«Родители, Илларион и Надежда, уроженцы Маковья, которым по счастливой случайности удалось спастись, рассказывали, что после тех кровавых событий в январе 1943 года 9 телег обгорелых останков везли на окраину деревни те немногие, кому удалось выжить, а также родные погибших, чтобы предать тела земле…
Наша семья в огне потеряла двое старших детей, а вот 5-летнего брата и 3-летнюю сестру удалось спасти» [2, с. 3].
* * * * *
Галіна Несцерава (Гурэнчык):
У сям’і Паўла Мацвеевіча і Вольгі Пятроўны Гурэнчыкаў было чатыры дачкі:Марыя (1925 г.), Ніна (1927 г.), Рая (1933г.) і Галіна (1935 г.).
-
Мая старэйшая сястра Ніна - інвалід з нараджэння, - расказвае Галіна Паўлаўна. - У яе праблема з нагамі. Яна не магла хадзіць - магла толькі скакаць на адной назе (як дзяўчынкі скачуць, гуляючы ў «класікі»), а другая нага была прыкорчана ў калене…Пасля вайны ёй зрабілі аперацыю, крыху выпрамілі нагу - і ўсё роўна яна была карацейшая на 10 сантыметраў. Ніна ходзіць у артапедычным чаравіку.
Галіна Паўлаўна добра помніць, як упершыню убачыла немцаў.
Паміж лесам і нашымі хатамі была горка, на ёй стаяла… не ведаю, як сказаць…накшталт маяка, геадэзічная вежа, вельмі высокая. Не помню дакладна, у які іменна дзень увайшлі ўпершыню немцы ў Макаўе. А было так. Мы сядзелі каля хаты, бацька нешта рабіў у хляве… І раптам немцы з-пад горкі на матацыклах. Іх было вельмі многа – знаеце, уражанне страшнае. Гэтыя каскі, усе у чорным, стрыкат матацыклаў… Маці як убачыла - крыкнула нам: «З хаты не выходзьце!» - і адразу пабегла да бацькі. Але немцы ў той раз нідзе не спыняліся, проста праехалі праз Макаўе.
…Макаўе спалілі на Каляды за сувязь з партызанамі. Уся вёска была лясная - знаходзілася зусім побач з лесам. А наша хата стаяла самай крайняй, таму частымі гасцямі былі партызаны. Добра помню: чужы чалавек зойдзе - маці з ім шэпчацца, бацька шэпчацца… Ён рукзак на плечы - хлеба яму пакладуць, яшчэ нечага… Лес каля хаты - літаральна за метраў 30. Бацька быў партызанскім сувязным.
Аднойчы ў хату зайшлі немцы - а маці паклала мяне ў ложак і абставіла бутэлечкамі, нібыта я хворая. «Тыф!» - сказала немцам. І яны адразу выйшлі, бо вельмі баяліся тыфу. Не чапалі мяне і Ніну - калечку, убачылі, што яна толькі скача…. А астатніх, усю вёску, сагналі на паляну - немцы нацэльвалі на людзей аўтаматы, ледзь не спускалі сабак. Тады, праўда, нікога не кранулі: пратрымалі да вечара і адпусцілі.
Бяда прыйшла пазней. Незадоўга да гэтага быў такі момант. Немцы ў нас у хаце сядзелі. Яны, калі прыходзілі, заўсёды курэй лавілі, патрабавалі: «Шпік! Млека!» - сала, малака… Былі наогул вельмі неакуратнымі ў адносінах да насельніцтва – некаторыя рэчы, думаю, рабілі проста на зло. Напрыклад, садзіліся спраўляць фізіялагічную патрэбу акурат насупраць акна - каб усе бачылі.
Потым стала вядома: ідзе карны атрад, каб знішчыць Макаўе як партызанс кую вёску… Бацька паспеў вывезці нас у лес. Разам з намі яшчэ некалькі сем’яў выехала. Прычым мы, па сутнасці, і не збіраліся, маці, што змага, хуценька кінула на сані - і ў лес. Усю скаціну пакінулі дома, у хляве. У лесе прыбылі некалькі дзён. Мужчыны назіралі за вёскай. Падыходзілі да Макаўя, залазілі на дрэвы і глядзелі, што там робіцца.
Як зараз бачу – бацька кажа: ціха ў вёсцы, людзі печы паляць, дым ідзе ва ўскіх хатах. І гаворыць старэйшай сястры: «Марыя, ідзі дадому, запалі печ, накармі скаціну». Але Марыі, відаць, яшчэ колькі часу трэба было пажыць: бацька забыўся даць ёй ключы. А сама яна не скеміла, як улезці ў хату. І яна вярнулася назад.
А як толькі Марыя вярнулася ў лес, мо праз паўгадзіны, пачаласяч такая страляніна!... І мы, купка людзей, што ўцяклі ў лес (чалавек 15), кінуліся хто куды – урассыпную. Мяне, меншую, бацькі падхапілі, Марыя за намі. Рая пабегла ў іншы бок. А Ніна - калечка бегчы не магла. Засталася яшчэ жанчына з грудным дзіцем і мая стрыечная сястра Паліна.
Калі ўсё сціхла, пачалі падыходзіць да месца нашай «дыслакацыі». Пачулі моцны плач Ніны. Яна і расказала: немцы падышлі ў белай маскіровачнай вопратцы, на лыжах. Перагледзелі рэчы, некаторыя забралі. З імі былі і паліцаі, яны запэўнівалі: «Не бойцеся, вяртайцеся ў вёску, вас ніхто не будзе чапаць». Паверылі. Селі на сані і паехалі. І Ніна з імі. А потым яна падумала: як жа бацькі?. Ніна падсунулася на край саней і скінулася. Немцы не сталі яе забіваць. Мабыць падумалі: сама загіне гэтая дзяўчынка-інвалід, куды ж яна дзенецца ў снезе на марозе. Але ёй неяк удалося дапаўзці назад. Нікога не было - вось яна і галасіла, думаючы, што засталася зусім адна.
А Рая, якая бегла з суседзямі, зусім абяссілела. Але яе не пакінулі, мужчыны цягнулі за руку - каб адбегчы як мага далей. Таму што ўжо чулася гаўканне сабак. Не ведаю, чаму немцы іх не спусцілі. Можа, баяліся, што партызаны іх перастраляюць…
Калі немцы вярнуліся з лесу, сагналі ўсіх жыхароў Макаўя ў недабудаваны зруб. Аблілі бензінам і падпалілі.
Усе хаты - згарэлі.
Усе людзі, хто застаўся, не паспеў збегчы ў лес, - згарэлі.
І тая жанчына з немаўляткам, і стрыечная сястра Паліна таксама апынуліся ў палаючым зрубе.
Там магла б быць разам з імі Ніна, калі б штосьці не падказала ёй выкінуцца з саняў, не вяртацца ў Макаўе.
Мужчыны залазілі на дрэвы і бачылі вялізны дым, які ідзе з Макаўя.
- Уся вёска гарыць, - сказалі нам.
…Немцы з’ехалі. Пэўна, не рызыкнулі другі раз ісці ў лес.
Якая стаяла ціш…
Бацька прывёз нас у Чырвоную Слабаду Чэрвеньскага раёна - адтуль родам наша маці. Мы жылі ў хаце яе брата. Бацька то з’яўляўся, то знікаў: ён быў сувязны ў партызан.
…А есці няма чаго. Успомнілі, што каля хаты ў Макаўі закапалі жыта. Бацька са старэйшай сястрой Марыяй адкапалі яго і везлі на санях у Чырвоную Слабаду. І раптам нямецкі самалёт. Лётчык страляў па іх з кулямёта. 19-гадовая Марыя атрымала смяротнае раненне.
У Чырвонай Слабадзе жыў паліцай. Таму бацька пабаяўся пакідаць нас у вёсцы. Забраў у лес. Жылі да канца вайны ў зямлянцы.
Пасля вызвалення адразу накіраваліся ў Макаўе. Толькі коміны стаялі…
Ведаю, што пасля вайны хтосьці спрабаваў будавацца ў Макаўі - але на змаглі там…А з вёскі амаль нікога не засталося - не было каму аднаўляць Макаўе [3, с. 39-40].
Список использованных источников:
-
Вікторчык, Н. Па свяшчэнных мясцінах (Градзянскі сельсавет) / Н. Вікторчык // Асіповіцкі край. - 2014. - 18 красавіка. - С. 6.
-
Вікторчык, Н. Чорнае вуголле на белым снезе / Н. Вікторчык // Асіповіцкі край. - 2018. - 12 студзеня. - С. 3.
-
Несцерава, Г. Я думала гэта ўсё мне прыснілася / Т. Падаляк // Нашчадкі вогненых вёсак: дакументальныя нарысы, эсе, успаміны. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. - 192 с.: іл.
-
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна. – Мінск: БЕЛТА, 2002. - 720 с.