top of page

Деревня Осовок Осиповичского района Могилевской области

У. Парсаданаў, былы начальнік асобага аддзела 751-га партызанскага атрада 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады 

Ф. Лук’янчык, былы камандзір кулямётнага аддзялення 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады:

Невялікая, хат на 40, вёска Асавок... Да вайны тут жылі мірныя сялянскія сем’і - займаліся земляробствам, калупаліся ў агародах, трымалі небагата жывёлы. У вайну толькі аднойчы летам 1942 года заязджалі акупанты. Яны забралі некалькі кныроў, пару авечак і ўдаліліся. Тады ніхто з калгаснікаў не быў закрануты. Праўда, пазней, яшчэ пару разоў былі свіслацкія паліцэйскія, але яны наогул нічога не ўзялі, вельмі спяшаліся, штосьці гаварылі ў адносінах выбару старасты і хутка знікалі. Яны баяліся партызан і саміх сялян, якім проста не давяралі. З таго часу і жыла спакойна вёска ў чаканні лепшага...
У сярэдзіне снежня сорак другога, пасля сутычкі з карніцкім эсэсаўскім батальёнам і яго разгрому, мы вымушаны былі пакінуць свой абжыты лагер у лесе за вёскай Лазовае і перабраліся ў Асавок (калгас «Трактар») Нас налічвалася да трохсот чалавек і размясціліся мы ў гасцінных хатах вёскі. Былі накіраваны ў розныя канцы разведчыкі, у патрэбных месцах выстаўлены пасты і «сакрэты», наладжвалася сувязь з іншымі атрадамі. З харчаваннем у нас было нармальна: напярэдадні ў баях з карнікамі захапілі немалыя трафеі.
Наступаў новы, сорак трэці год. Далёка, на берагах Волгі ля сцен Сталінграда, ішла вялікая бітва, і мы рашылі ўнесці свой уклад у свяшчэнную барацьбу з ненавісным ворагам. Пад вечар 31 снежня больш палавіны партызан пад камандаваннем Віктара Лівенцава выйшла на справу. Ехалі на лёгкіх санках у моцны мароз, градусаў гэтак у 25. Сядзець і валяцца ў санках большасць адмовілася і беглі побач, каб не замерзнуць. Да паўночы былі на месцы - непадалёк ад станцыі Татарка, бліз Асіповіч. Размясціліся на ўзлеску, а дыверсійная група Паўла Кажушкі ўжо рыхтавала міну. Разам з мінай была закладзена невялікая
авіяцыйная бомба (нямецкая - падаючы на зямлю, часта бомбы не ўзрываліся, аказваліся без капсуляў, вось мы і выкарыстоўвалі іх). Недалёка знаходзіліся станцыйныя дамы, і мы чулі п’яныя галасы і гартанныя песні фрыцаў. Яны сустракалі Новы год. Ужо ў першай гадзіне ночы пачулі шум поезда. Раздаўся страшны
выбух. Паравоз стаў тарчма, перавярнуўся на бок. Вагоны, як мяхі гармоніка, ўціскаліся адзін у другі. А тут яшчэ мы - лупілі ўздоўж і ўпоперак вагонаў. Некаторыя кінуліся да вагонаў за трафеямі. Уся аперацыя закончылася на працягу адной гадзіны. 345 маладых фашысцкіх лётчыкаў, накіраваных на сталінградскі фронт у шостую армію Паўлюса, не даехалі да месца.
Мы адыходзілі і на ўсялякі выпадак на пратаптанай намі сцяжынцы ўстанавілі тры міны. Ужо ўдалечыні пачулі два выбухі - узарваліся праследавацелі. У баі мы страцілі забітымі Васю Лапінскага і кулямётчыка Лёню Максімава. Былі цяжка паранены Мяфодзій Цвяцінскі, Максім Кошалеў і медсястра Надзя Ерка. Яны памерлі ад ран на другі дзень у вёсцы Асавок. Пахавалі на ўскрайку вёскі...
У гэтыя ж дні нашы разведчыкі данеслі, што фашысты пачалі блакаду, падключаны франтавыя часці. Рухаюцца з боку Пухавіч, Чэрвеня, Беразіно, Свіслачы і Асіповіч. Спальваюць вёскі, расстрэльваюць мірных жыхароў. На шляхах наступаючага ворага сталі ў засаду групы партызан з атрадаў Каралёва, Ціхамірава. Флягонтава і нашага. Нягледзячы на наяўнасць у гітлераўцаў танкаў, бронемашын і артылерыі, партызаны са сваіх засад наносілі ім адчувальныя ўдары, з-за чаго першапачатковы парыў фрыцаў некалькі астыў, але сілы былі надта няроўнымі. 5 студзеня наш атрад пакінуў Асавок. Разам з намі пайшлі многія жыхары.

...Прайшло з таго часу 48 гадоў. Толькі нядаўна стала вядома, што пасля фашысцкай акцыі расстрэлу жыхароў цудам засталіся ў жывых дзве сястры Ядвіга і Нэлі Шпілеўскія. Першай з іх у той час было 16 гадоў, другой - 14. Трэба было знайсці іх і пагутарыць, аднавіць сапраўдныя падзеі тых дзён.
Дырэкцыя Бабруйскага краязнаўчага музея дала нам машыну і раніцой 19 чэрвеня мы паехалі ў тыя самыя гістарычныя для нас партызанскія лясы. Наш вадзіцель Валодзя, малады хлопец, хваляваўся не менш нас. Але машыну вёў спакойна і арыентаваўся ў лабірынце лясных дарог па-майстэрску
У сярэдзіне дня мы ўехалі ў вёску Асавок з боку пасёлка Градзянка. Адну з патрэбных нам жанчын знайшлі адразу, дапамаглі калгаснікі. Гэта была Шпілеўская Ядвіга Вацлаўна, тая самая, якой у тыя трагедыйныя дні
споўнілася 16. Зараз ёй многа гадоў. Маленькая, уся сівая жанчына. Але ў яе цудоўная памяць. Яна памятае ўсе падзеі ваенных гадоў, памятае, як у іх хаце кватаравалі партызаны нашага атрада, нават па імёнах іх назвала - Ваня Караленка, Фруза Фралова, Оля Валасевіч, Максім Кошалеў, Федзя 
Лысенка, адэсіт Коханаў. Памятае нават ноч нашай аперацыі пад Татаркай, вяртанне з аперацыі і пахаванне трох памёршых партызан.
...Да моманту прарыву гітлераўцаў у Асаўку засталіся старыя жанчыны і дзеці - прыкладна дзвесце пяцьдзесят чалавек. А пайшоўшыя з намі жыхары вёскі дапамагалі прабірацца цераз вядомыя толькі ім, непраходныя для іншых, пераходы пад вадой. Іменна тут нам расказалі, што ў 1812 годзе цераз гэтыя балоты спрабавалі адступаць напалеонаўскія часці, уцякаючы ад караючага мяча Расіі, але не змаглі. Насільна мабілізаваныя і суправаджаўшыя іх праваднікі ў правобразе Сусаніна, не далі ім пайсці. Салдаты Напалеона загінулі тут, пакінуўшы будучым пакаленням праржавеўшыя шлемы з эмблемамі, цесакі, паўзгніўшыя дэталі зброі ўсіх відаў многіх краін Еўропы. Вельмі павучальная гісторыя. Характэрна, што немцы аб гэтым ведалі, але не ўлічылі...
I ўсё-такі мы сутыкнуліся з гітлераўцамі ў канцы грэблі. Калона партызан і грамадзянскае насельніцтва яшчэ толькі выбіраліся, калі з замаскіраваных акопаў і дзотаў хлынуў на нас свінцовы лівень. Ірваліся снарады, лопаліся міны - дзікі грукат стаяў па ўсім лесе. Першы ўдар мы вытрымалі без панікі, праўда, з цяжкасцю. Камандзір атрада Лівенцаў і камісар Ляпёшкін хутка з’арыентаваліся і ўзнялі партызан у ярасную контратаку. Магутнае рускае «ура» перакрыла шум бою і ўзрывы снарадаў. Фашысты не вытрымалі бліжні бой і партызанскага штыка. Кінуўшы ўсю зброю сталі ўцякаць. Далёка між дрэў мітусіліся зялёныя мундзіры ашалелых ад жаху салдат. А мы іх білі ў прыцэл і проста так, без прыцэлу, нашай бачыўшай віды зброяй. Валіліся фашысты ў тыя балоты, куды 131 год назад падалі падманутыя салдаты Напалеона.
...А ў гэты час у вёсцы Асавок завяршаўся акт трагедыі. Гітлераўцы ўрываліся ў хаты і прыкладамі выганялі людзей на вуліцу, прымушаючы бегчы ў бок калгаснага гумна. Па ўсёй вёсцы разносіліся лямант і стогны
людзей. I чым больш гэты крык узмацняўся, тым больш звярэлі салдаты ў зялёных і чорных мундзірах. Тых, хто паваліўся, яны тапталі, прыстрэльвалі і давілі танкамі (іх чатыры ўварвалася ў вёску). З хаты Шпілеўскіх, што стаяла пасярод вёскі, фашысты выгналі на двор бацьку - Вацлава, маці - Антаніну, двух сясцёр - Ядвігу і Нэлі. Дзеда Мечыслава, якому ў той час споўнілася 82 гады і які не мог хадзіць, адразу ж
прыстрэлілі ля ганка хаты.
Звярыная расправа напаткала і сям’ю Сухоцкіх, у якой прыгажуня- дачка Аня была замужам за грузінам, мела грудное дзіця. Яе закалолі штыком, а бацьку і маці застрэлілі ў хаце. Жыў добры кравец у вёсцы - Дзмітрый Осіпаў. У яго былі жонка, дзве дачкі і сын. Ён заўсёды дапамагаў людзям, за невялікія грошы кроіў паддзёўкі, штаны, кашулі, асабліва любіў шыць для дзяцей. Калі мы стаялі ў вёсцы (наша хата была па суседству з ім), ён і нам многае шыў. Асабіста мне перакройваў куртку, Сямісалаву - штаны, Коміну кажух. Даведаўшыся пра гэта, карнікі спачатку яго па-зверску катавалі, а потым расстралялі ўсю сям’ю.
Жыхароў вёскі натоўпам сагналі да гумнаў. Тут гітлераўскі афіцэр загадаў выцягнуць з натоўпу двух сясцёр Ядвігу і Нэлі, перадаў прысутным паліцэйскім, якія сабраліся гнаць сабраную сялянскую жывёлу на станцыю (выконваўся план пастаўкі мяса фатэрлянду) - дзяўчыны павінны былі ім дапамагаць. Буронкі іх слухаліся, а ад немцаў уцякалі.
Цераз імгненне кулямётнымі і аўтаматнымі чэргамі ўсе прыгнаныя на калгасны пятачок сяляне былі расстраляны. Іх хаты грабілі запланавана: на адну машыну клалі насільныя рэчы, на другую - посуд і каштоўнае начынне, на іншыя машыны - забітых свіней, авечак і птушку. У лясной глухамані па дарозе на станцыю Ядвіга і Нэлі здолелі ўцячы. Яны былі ўжо далёка, калі пачулі стрэлы паліцэйскіх вінтовак. Але куды там... Дзяўчаты былі пад аховай лесу. Два дні яны хаваліся ў закінутай мядзведжай бярлозе пад раскідзістай елкай, а калі навокал наступіла поўная цішыня, выбраліся і, аглядваючыся, накіраваліся ў сваю вёску. Трупы расстраляных ляжалі там-жа, дзе іх напаткалі фашысцкія кулі. Хаваць не было каму. Толькі на трэці дзень з’явіліся пайшоўшыя з партызанамі мужыкі і жыхары іншых вёсак, выкапалі брацкія магілы...
Памяць пра страшную трагедыю засталася ў народа назаўсёды. I кожны год, у пачатку студзеня, прыязджаюць і прыходзяць на гэтае месца сотні людзей - пакланіцца святому месцу.
...А вёска Асавок - жыве. Як птушка-фенікс, вырасла яна на тым жа месцы. Зараз тут жыве і працуе новае пакаленне [2].
* * * * *
Нелля Вацловна Новик (Шпилевская):
«Гитлеровцы врывались в дома и прикладами выгоняли людей на улицу. Заставляли бежать в сторону колхозного гумна. По всей деревне слышались причитания и плач. Солдатам не нравилось, что люди так
кричать. От этого еще больше сходили с ума. Наша хата стояла посреди деревни. Ворвались несколько немцев, выгнали всех на двор. Деда Мечислава, которому было уже 82 года, пристрелили около крыльца дома. Мне с сестрой, отца и мать приказали двигаться вместе со всеми. Оттуда родные вернуться уже не смогли...
Нелли и Ядвига Шпилевские остались живы только потому, что их заставили гнать деревенское стадо на ближайшую станцию, чтобы отправить в Германию. По дороге им удалось убежать. Когда вернулись, увидели страшную картину... » [1, с. 6].
Список использованных источников:
1. Вікторчык, Н. Па свяшчэнных мясцінах (Градзянскі сельсавет) /Н. Вікторчык // Асіповіцкі край. - 2014. - 18 красавіка. - С. 6.
2. Парсаданаў, У, Лук’янчык, Ф. Трагедыя вёскі Асавок / У.Парсаданаў, Ф. Лук’янчык // Запаветы Леніна. - 1990. - 01 лістапада.

bottom of page