top of page

Воспоминания
Лосицкой Марии Фадеевны, 22.09.1925 г.р.

(узник немецкого лагеря г. Любек)

    В настоящее время проживает: Могилевская область, г. Осиповичи, ул. Ленинская, 1 а.

 Калі фашысцкая Германія вераломна напала на краіну, шаснаццацігадовая дзяўчына з бацькамі, пяццю братамі і сястрой пражывала ў в. Бозак.

  Дзякуючы таму, што навокал гаспадарылі партызаны, ворагі наведваліся ў вёску толькі час ад часу. Пра нечалавечыя ўчынкі акупантаў мясцовае насельніцтва чула нямала. Марыі таксама расказвалі, як у Градзянцы расстрэльвалі камуністаў, а ў Ліпені скідалі з мосту ў раку яўрэяў.

    У партызанскія атрады пайшлі нават 15-16-гадовыя хлопцы. Туды ж уцякалі і іншыя, каб  пазбегнуць расплаты за дзейнасць народных мсціўцаў.

      Пра трагічны лёс вёскі Бозак на Асіповіччыне чуў бадай кожны. Марыя Фадзееўна ўспамінае пра тыя часы са слязьмі на вачах.

      - Калі фашысты ўварваліся ў вёску, яны сагналі ўсіх нас на калгасны двор. Пачалі адбіраць тых, хто падыходзіў ім для прымусовых работ. Мы з сястрой і братам таксама трапілі ў гэту кагорту, з намі пакінулі і маму. Астатніх спалілі жывымі. Сярод іх былі бацька, дзядзька з сям’ёй і многа іншых.

А нас адправілі ў шлях. Малодшых дзяцей пасадзілі на вазы, а старэйшыя ішлі пехатою. Куды нас гоняць, чаго - ніхто не ведаў. У Лапічах пераначавалі і рушылі на Асіповічы. Думалі, там усіх паб’юць.

Аказалася, што наканаваны ім быў зусім іншы лёс. У райцэнтры ва ўсіх узялі кроў, патруцілі вошай, прапарылі адзенне, пагрузілі ў вагоны і адправілі на захад. Спачатку былі хлеб, вада і нават цукар, але хутка прыпасы скончыліся. У маленькае акенца, што месцілася пад дахам вагона, праз некалькі дзён убачылі надпісы на польскай мове. На нейкай станцыі людзей высадзілі. Зноў бралі ў іх кроў. А потым адправілі ў Германію. Горад Любек жанчына памятае і цяпер. У лагеры жылі італьянцы, французы, палякі, людзі іншых нацыянальнасцей. Усім выдалі аўсвайсы з фотаздымкам. Моладзь крыху навучылася разумець адзін аднаго.

    Раніцай зычны голас будзіў усіх, і калі якая-небудзь з работніц замаруджвалася, удар палкай у плечы падганяў яе. Грузілі ўсіх у вагон і па вузкакалейцы везлі на ваенны завод. Марыя працавала на такарным станку. Па 12 гадзін у дзень наразала разьбу на дэталях для фашысцкай тэхнікі.

Жылі ў бараку. Суп з бульбы ды бручкі, здобраны воцатам, не ўталяў голаду, а зношанае лёгкае адзенне не ратавала ад холаду. Але людзі трымаліся. Верылі, што хутка прыйдзе канец іх пакутам.

І калі аднойчы ўранку ніхто не паклікаў палонных на работу, гэта насцярожыла. А потым з’явіліся англічане-вызваліцелі і накармілі супам з кансервамі, дазволілі ўдосталь наесціся хлеба і папіць смачнай кавы. Той абед здаўся самым смачным у свеце.

     А ўвечары грала музыка. І хоць песні былі незнаёмыя, аднак людзі танцавалі ад шчасця, што яны атрымалі доўгачаканую свабоду.

    Аднаму з салдат арміі саюзнікаў спадабалася дзяўчына з блакітнымі, як неба, вачамі. Ён не хацеў адпускаць яе, тлумачыў, што адвязе да сваіх бацькоў, а калі вайна скончыцца, прыедзе і павядзе ў царкву. Маці, убачыўшы кандыдата ў зяці, астудзіла пыл дачкі.

Фото Лосицкой М.Ф..png

    … А дома, куды прыехалі праз нейкі час цягніком, чакалі разруха, нястача і голад. Пажарышча, на якім трэба было наладжваць новае жыццё. Радавала тое, што ўсе былыя вязні вярнуліся. Не прыехала дадому толькі адна жанчына, якая была слабая духам, - ад нудоты і памерла на чужыне.

     Дзе б ні жыла Марыя Фадзееўна - у Бозаку, Градзянцы, а потым райцэнтры, - усюды ад душы працавала. Церабіла галлё ў лясгасе, шчыравала на калгасных палетках, а потым з дзядзькавай дапамогай уладкавалася стрэлачніцай на чыгунку. Давялося пастаяць і за прылаўкам. Яе працай заўсёды былі задаволены. Жанчына

Награды.jpg

старалася, бо цаніла магчымасць жыць у мірных умовах, працаваць на сваёй зямлі і цешыцца дзецьмі ды ўнукамі.

г. Асіповічы, 2020 г.

Интервьюер: Верниковская Диана, учащаяся 11 “А” класса.

bottom of page