top of page

Деревня Бортное Осиповичского района Могилевской области

​​Міхаіл Людвігавіч Катарскі:

«Цудоўнай была наша вёска Бортнае да вайны. У ёй прайшлі мае дзіцячыя і юнацкія гады. Але студзеньскай раніцай 1943 года гітлераўцы акружылі вёску. Нікому не дазвалялася выходзіць з хат. За невыкананне загаду расстрэльвалі на месцы. Пачаўся грабёж, фашысты выносілі з хат усё, што трапляла ім у рукі. Потым жыхароў вёскі сагналі ў хату майго дзядзькі і расстралялі, а будынак спалілі. У агні, які бушаваў па ўсёй вёсцы, загінулі ўсе аднавяскоўцы. Сам я выратаваўся цудам».

bottom of page